Родная мова спрыяе выхаванню маральна-этычных якасцей чалавека, яго патрыятычных пачуццяў. 21 лютага па ініцыятыве ЮНЕСКА на ўсёй планеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Найбольшую цікавасць у навучэнцаў першага курса выклікала інтэлектуальная гульня «Мова родная - мова модная», якую правяла Хвіцько Н.М. Мэтай дадзенага мерапрыемства з’яўляецца актывізацыя працэсу навучання роднай мове, узбагачэнню слоўнікавага запасу, а таксама выяўленне найбольш здольных навучэнцаў з даволі развітым лінгвістычным мысленнем, моўным чуццём.
Дэвізам з’яўляюцца словы Сяргея Дзяргая:
Прыйдзіце, словы, да мяне:
Трывалыя,
Прачулыя,
Разумныя,
Ласкавыя…








