Да самых яркіх беларускіх абрадавых падзей адносіцца вяселле.
На гадзіну беларускіх народных традыцый “Вяселле і шчасце” завіталі навучэнцы групы 4-09-175к.
Паслухаўшы гутарку выкладчыка Хвіцько Н.М., яны даведаліся, якое значэнне тым ці іншым вясельным абрадам і дзеянням надавалі нашы продкі, каб сем’і былі моцнымі, зразумелі што шмат чаго з гэтай спадчыны важна выкарыстоўваць і ў наш час.З вялікай цікавасцю дзяўчаты дазналіся аб тым, што такое пасаг. Прывабілі навучэнцаў і падказкі з кнігі Івана Крука “Беларускае вяселле: тайныя ключы сямейнага шчасця”.
Важная задача такіх мерапрыемстваў – захаваць ды перадаць будучым пакаленням духоўную спадчыну продкаў.








